Дзень роднай мовы

     На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА і абвешчаны на 30-й сесіі 17 лістапада 1999 года.

     Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак, падтрымаць нацыянальныя культуры і захаваць моўную разнастайнасць, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

    Дзень роднай мовы асаблівы  для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

    З 19 па 21 лютага ў нашай установе адбудзецца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.

свернуть